Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па 5 сутак за локшыну для БТ

абноўлена

Уладзімер Шчукін, Уладімер Сяргееў, Алесь Корбан у судзе
Уладзімер Шчукін, Уладімер Сяргееў, Алесь Корбан у судзе

Актывістаў моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана і Ўладзімера Сяргеева суд Партызанскага раёну Менску прызнаў вінаватымі ў дробным хуліганстве.

Судзьдзя Партызанскага раёну Менску Маргарыта Шаграй пакарала актывістаў моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана і Ўладзімера Сяргеева пяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. Хлопцаў зьвінавацілі ў дробным хуліганстве ў адпаведнасьці з артыкулам 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу. Напярэдадні Алег Корбан і Ўладзімер Сяргееў правялі акцыю супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачаньні.

У суд Алега Корбана і Ўладзімера Сяргеева прывезьлі з пастарунку Партызанскага РУУС, дзе яны правялі папярэднюю ноч. Паводле складзенага міліцыянтамі пратаколу, Уладзімера Сяргеева затрымалі за тое, што ён нібыта брыдкасловіў у грамадзкім месцы. Аднак насамрэч па яго прыйшлі дадому, кажа Ўладзімер Сяргееў:

«Прыйшлі два супрацоўнікі АМАПу, пасадзілі ў свой „козьлік“, адвезьлі ў РУУС і склалі пратакол, што брыдкасловіў на вуліцы. Ну вось, буду спрабаваць даводзіць, што я ўсё ж дома быў».

Алега Корбана затрымалі каля будынка Партызанскага РУУС, куды ён прыйшоў даведацца пра лёс Уладзімера Сяргеева. Яго таксама зьвінавацілі ў брыдкаслоўі і ў прыставаньні да мінакоў.

Алег Корбан: «Выйшлі супрацоўнікі міліцыі, прапанавалі зайсьці да дзяжурнага. Калі я зайшоў, то на мяне склалі пратакол, што я брыдкасловіў каля іх будынка. Зразумела, што мы ні ў чым не вінаватыя і знаходзімся тут абсалютна незаконна».
Зразумела, што мы ні ў чым не вінаватыя і знаходзімся тут абсалютна незаконна

Абодвух актывістаў затрымалі позна ўвечары, а днём таго ж дня яны правялі ў цэнтры Менску флэшмоб супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачаньні: накідалі локшыны на тэлевізар зь лягатыпам БТ. Менавіта гэтая акцыя і сталася сапраўднай прычынай пакараньня, кажуць сябры «Альтэрнатывы», якія прыйшлі падтрымаць сваіх паплечнікаў у суд:

«Па праўдзе ў нас ня судзяць, асабліва людзей, якія выказваюць сваю нязгоду з уладамі. Яны ўдзельнічалі ў акцыі супраць прапаганды на БТ — менавіта за гэта іх і ўзялі».

Вядомы грамадзкі і палітычны актывіст Валеры Шчукін гэтак пракамэнтаваў 5-дзённы адміністрацыйны арышт Алега Корбана і Ўладзімера Сяргеева:

«Гэты працэс палітычны адпачатку. Тыя пратаколы, якія былі пададзеныя ў суд, — іх нельга было разглядаць, там усе графы пустыя, шмат іншых парушэньняў. Артыкул 17.1 становіцца палітычным — гэта ўжо не хуліганства, гэта палітычны артыкул».

Адбываць адміністрацыйны арышт актывісты будуць у турме на завулку Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG