Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы зьнялі фільм пра сьмяротнае пакараньне


У Менску прэзэнтавалі дакументальны фільм «Убыл по приговору»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:09 0:00

У Менску прэзэнтавалі дакументальны фільм «Убыл по приговору»

10 кастрычніка ў Менску прайшла прэзэнтацыя дакумэнтальнай стужкі «Убыл по приговору».

«Убыл по приговору» — менавіта такой фармулёўкай карыстаюцца супрацоўнікі СІЗА пры выкананьні сьмяротных прысудаў. Так назвалі свой фільм рэжысэр Віктар Трацякоў і аўтар сцэнару Паліна Сьцепаненка. Стужка зьнятая ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня».

Каардынатар кампаніі Андрэй Палуда: «Гэта другі фільм, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня. Кожны зь іх раскрывае свой аспэкт. Першая стужка апавядала пра расстралянага Андрэй Жука. Цяпер мы закранулі тэму, што адчувае чалавек, які сваімі рукамі выконваў сьмяротныя прысуды. Адзін з герояў — былы кіраўнік так званай расстрэльнай каманды СІЗА № 1 Алег Алкаеў».


ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ СТУЖКА «УБЫЛ ПО ПРИГОВОРУ»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG