Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адну з Pussy Riot вызвалілі


Суд зьмяніў пакараньне адной з удзельніц панк-гурту Pussy Riot Кацярыне Самуцэвіч на ўмоўны тэрмін. Яе вызвалілі ў залі суду.

Pussy Riot: касацыйная скарга — жывая відэатрансьляцыя

Прысуд астатнім удзельніцам групы, Марыі Алёхінай і Надзеі Талаконьнікавай, асуджаным за хуліганства, застаўся бязь зьмен.

Маскоўскі гарадзкі суд меўся разглядаць касацыйную скаргу на прысуд яшчэ 1 кастрычніка, аднак слуханьні перанесьлі з-за таго, што Кацярына Самуцэвіч адмовілася ад свайго адваката — Віялеты Волкавай, нібыта з-за рознагалосьсяў.

Новы адвакат Кацярыны Самуцэвіч — Ірына Хрунова, заявіла на сёньняшнім пасяджэньні, што дзеяньні кожнай удзельніцы Pussy Riot неабходна разглядаць асобна, паколькі яны не ідэнтычныя. Паводле Хруновой, яе падабаронная фактычна ня ўдзельнічала ў панк-набажэнстве: яна не сьпявала і ня танчыла ў Храме Хрыста Збаўцы. Кацярына Самуцэвіч толькі пасьпела дастаць гітару, пасьля чаго дзяўчыну вывелі.

Удзельніцы панк-гурту Pussy Riot асуджаныя на два гады пазбаўленьня волі за панк-набажэнства ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG