Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «За свабоду» ня можа знайсьці памяшканьне, каб правесьці зьезд


Гатэлі «Crown Plaza» і «Вікторыя», а таксама менскі Міжнародны адукацыйны цэнтар адмовіліся здаць у арэнду памяшканьне, каб рух «За свабоду» правёў сваю справаздачна-выбарчую канфэрэнцыю.

Прадстаўнікі адміністрацыяў згаданых гатэляў сказалі, што памяшканьні занятыя. А кіраўніцтва Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB) паведаміла, што заснавальнікі, у ліку якіх Менгарвыканкам, прынялі рашэньне даваць памяшканьні толькі для профільных мерапрыемстваў.

«Нават наяўнасьць афіцыйнай рэгістрацыі няўрадавай арганізацыі не дае ніякіх перавагаў, калі яна не трапляе ў сьпіс ляяльных. Рэжым робіць усё магчымае, каб актыўнасьць беларусаў не выходзіла за межы кухні. Любы збор грамадзянаў, аб’яднаных пэўнай канкрэтнай мэтай, большы за некалькі дзясяткаў чалавек, успрымаецца як пагроза стабільнасьці і патэнцыйная небясьпека для ўлады», — адкамэнтаваў адмовы намесьнік старшыні руху Юрась Губарэвіч.

У справаздачнай канфэрэнцыі плянуецца ўдзел каля 150 дэлегатаў, паведамляе прэсавая служба руху.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG