Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня галасаваньне па фіналістах на прэмію Сахарава


Палітвязень, кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі — сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду.

У ліку намінантаў на прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі», акрамя Бяляцкага, расейская панк-група Pussy Riot і яшчэ 6 праваабаронцаў і грамадзкіх дзеячаў з розных краін сьвету.

Уручэньне прэміі «За свабоду думкі» заплянаванае на 12 сьнежня

Раней прэмію Сахарава атрымлівалі бы кандыдат на прэзыдэнта на выбара 2006 году Аляксандар Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.


Справа Бяляцкага

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG