Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 кастрычніка: Някляеў у Маратоне салідарнасьці і гадавіна палёту Кавалёнка


Уладзімер Кавалёнак і Юры Хадыка падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году
Уладзімер Кавалёнак і Юры Хадыка падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Удзень воблачна з праясьненьнямі, вечарам дождж. Тэмпэратура: плюс 8-10 градусаў.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У офісе Партыі БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) у рамках праекта «Маратон салідарнасьці» выступіць паэт і палітык Уладзімер Някляеў. Пачатак у 18.00.

Людміла Рублеўская за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» (Менск, пр. Незалежнасьці 37А). Пачатак у 19.00.

У Стакгольме абвяшчаюць ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

У Страсбуры абвяшчаюць імёны трох фіналістаў прэміі імя Андрэя Сахарава.

9 кастрычніка – Міжнародны дзень пошты.

***
Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1977 – у космас паляцеў другі беларус, Уладзімер Кавалёнак.

У гэты дзень нарадзіліся:

1892 – Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік.

1940 – Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка.

1986 – Валерыя Кустава, беларуская паэтка.

У гэты дзень памерлі:

1929 – Адам Лісоўскі, каталіцкі сьвятар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху.

1967 – Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.

1976 – Павал Пракапеня, беларускі, польскі і расейскі опэрны сьпявак.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Маўчаньне – гэта працяг спрэчкі іншымі сродкамі».

Эрнэста Чэ Гевара

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Дональд Туск: «Дапамога Беларусі можа перавысіць 9 мільярдаў даляраў»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG