Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз


Прыдумай яркі крэатыўны слоган для Радыё Свабода і выйграй новы iPod Nano 6-га пакаленьня альбо электронную кнігу Kindle.

Удзельнічаць можа кожны карыстальнік інтэрнэту. Шорт-ліст найбольш цікавых прапановаў будзе вызначаны журы, а галасаваньне за пераможцу адбудзецца на сайце свабоды.

Тэрмін: 8 кастрычніка — 22 кастрычніка 2012 году.

Каб стаць удзельнікам конкурсу трэба:

1. Далучыцца да суполак Радыё Свабода уКантакце ці лайкнуць суполку ў фэйсбуку.

2. Пад паведамленьнем пра конкурс зьмясьціце ў камэнтарах свой варыянт слогану. Прымаецца ня больш за 3 варыянты ад аднае асобы.

3. Зрабіць перапост паведамленьня пра конкурс на сваю старонку ў кантакце ці фэйсбуку.

Сярод аўтараў слоганаў, якія выканаюць умовы, рэдакцыя абярэ 10 найлепшых прапановаў. Аўтары атрымаюць кніжкі і дыскі ад Радыё Свабода ў падарунак.

Пры дапамозе інтэрнэт-галасаваньня будуць вызначаныя тры найлепшыя слоганы, аўтары якіх атрымаюць галоўныя прызы:

1 месца — Apple iPod Nano 8gb
2 месца — электронная кніга Amazon Kindle,
3 месца — плэер iRiver E300.

Cлоганы-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў рэклямнай прадукцыі Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG