Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад «Грузінскай мары»


Бідзіна Іванішвілі, лідэр кааліцыі «Грузінская мара», якая тыдзень таму перамагла на парлямэнцкіх выбарах, сёньня назваў кандыдатаў на ключавыя дзяржаўныя пасады, у тым ліку, міністэрскія. Чакаецца, што прэм’ер-міністрам стане ён сам.

На пасаду віцэ-прэм’ера прапаноўваецца прызначыць былога гульца зборнай Грузіі па футболе, а цяпер палітыка Каху Каладзе. На пасаду кіраўніка МУС прапанаваны Іраклій Гарыбашвілі, міністра абароны — Іраклій Аласанія, міністра замежных спраў — Мая Панджыкідзэ, галоўнага пракурора — Арчыл Кбілашвілі, сьпікера парлямэнту — Давід Усупашвілі.

Гэты сьпіс яшчэ павінны зацьвердзіць дэпутаты парлямэнту, абранага 1 кастрычніка. «Грузінскі мара» па выніках выбараў атрымала абсалютная большасьць мандатаў — 83 з 150. У прыхільнікаў прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі з партыі «Адзіны нацыянальны рух» — толькі 67 месцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG