Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: пратэстоўцы перакрылі трасу Бішкек — Ош


Удзельнікі чацьвярговага пікету ля будынку Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану
Удзельнікі чацьвярговага пікету ля будынку Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану
Прыхільнікі лідэраў апазыцыі, затрыманых у кіргіскай сталіцы пасьля масавых непарадкаў у сераду, перакрылі сёньня ў некалькіх месцах аўтатрасу Бішкек — Ош, што зьвязвае поўнач і поўдзень Кіргізстану.

У сераду ўдзельнікі мітынгу на цэнтральным пляцы Бішкеку, арганізаванага апазыцыйнай партыяй «Ата-Журт» з патрабаваньнем нацыяналізацыі залатаноснага рудніку «Кумтор», зрабілі спробу штурму парлямэнту. У выніку непарадкаў пацярпелі 12 чалавек.

Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу аб спробе гвалтоўнага захопу ўлады. У ноч на чацьвер былі затрыманыя лідэр «Ата-Журту» Камчыбек Ташыеў, кіраўнік парлямэнцкай фракцыі гэтай партыі Садыр Жапараў і віцэ-сьпікер парлямэнту Талант Мамытаў.

Сёньня дзясяткі іх прыхільнікаў сабраліся ля будынку Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі, патрабуючы вызваленьня затрыманых. Апазыцыйнікі заявілі пра намер арганізаваць бестэрміновыя шматтысячныя акцыі па ўсёй краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG