Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прызналі выбары ў Грузіі дэмакратычнымі і справядлівымі


Бідзіна Іванішвілі
Бідзіна Іванішвілі

ЗША лічаць правядзеньне парлямэнцкіх выбараў у Грузіі ўзорам дэмакратыі.

«ЗША віншуюць грузінскі народ з пасьпяховым правядзеньнем парлямэнцкіх выбараў і правядзеньнем чарговага важнага кроку на шляху да дэмакратычнага разьвіцьця Грузіі. Грузінскія грамадзяне падалі рэгіёну і ўсяму сьвету прыклад, правёўшы кампанію спаборніцтва, свабодна рэалізуючы свае дэмакратычныя правы і пацьвярджаючы імкненьне да мірнай перадачы ўлады», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Белага дома Джэя Кэрні.

Кэрні таксама назваў выбары «важным крокам да кансалідацыі грузінскай дэмакратыі».

«Шмат што трэба будзе зрабіць у наступныя дні і месяцы. Прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі, Бідзіна Іванішвілі, кіраўніцтва кааліцыі» Грузінская мара «і новы парлямэнт Грузіі павінны працаваць разам у духу нацыянальнага адзінства, каб забясьпечыць працяг працэсу дэмакратызацыі і эканамічнага разьвіцьця на карысьць грузінскага народу і ўсяго рэгіёну,» — заявіў прадстаўнік Белага Дому.

Кангрэс і Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША таксама назвалі выбары ў Грузіі свабоднымі і дэмакратычнымі.

Двое амэрыканскіх сэнатараў — Джын Шахін (Нью-Гэмпшыр, дэмакратка) і Джэймс Рыш (Айдаха, рэспубліканец) — назіралі за выбарамі ад Кангрэсу ЗША.

«Мы сачылі за гістарычнай зьменай ўлады ў Грузіі. Мы былі вельмі рады бачыць, што выбары напярэдадні прайшлі абсалютна мірна, не лічачы некалькіх інцыдэнтаў, а таксама што воля грузінскага народа была выканана,» — заявіла Шахін.

Паводле ейных слоў, «выбары былі вольнымі».

«Гэтыя выбары прадэманстравалі сталасьць грузінскай дэмакратыі і даказалі, што Грузія магла б стаць узорам для іншых краінаў рэгіёну, асабліва былых краінаў савецкага блёку,» — адзначыла сэнатар.

Джэймс Рыш адзначыў: «Усё прайшло вельмі ўпарадкавана: мы ўсё бачылі. Так, у нас былі некаторыя пытаньні, але да канца дня стала зразумела, як усё скончыцца і што гэта будуць сумленныя выбары ... Яны (жыхары Грузіі) могуць ганарыцца тым, як прайшло галасаваньне».

Апазыцыйны блёк «Грузінская мара» мільярдэра Бідзіна Іванішвілі пасьля падліку 88,7% пратаколаў лідзіруе на выбарах паводле партыйных сьпісах з 54,84% галасоў, партыя прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі набірае 40,42%, расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости» са спасылкай на ЦВК Грузіі.

Саакашвілі ўжо заявіў, што ягоная партыя сыходзіць у апазыцыю.

Парлямэнцкія выбары ў Грузіі адбыліся 1 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG