Лінкі ўнівэрсальнага доступу

HRW патрабуе спыніць перасьлед палітвязьняў


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch запатрабавала спыніць запалохваньне палітычных зьняволеных у Беларусі і расьсьледаваць паведамленьні аб злоўжываньнях адміністрацыі ў месцах пазбаўленьня волі.

Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць перасьлед і запалохваньне палітычных зьняволеных Алеся Бяляцкага і Зьмітра Дашкевіча, гаворыцца ў заяве Human Rights Watch. Беларусь павінна распарадзіцца аб неадкладным расьсьледаваньні ўсіх выпадкаў жорсткага абыходжаньня з затрыманымі па палітычна матываваных абвінавачваньнях, якія, паводле слоў актывістаў, апошнім часам пачасьціліся.

Праваабарончая група «Плятформа», якая юрыдычна дапамагае зьняволеным, 28 верасьня 2012 году падала скаргу на імя адмысловага дакладчыка ААН у справе катаваньняў, сьцьвярджаючы, што Дашкевіч быў падвергнуты ў калёніі жорсткаму абыходжаньню. Андрэй Бандарэнка, кіраўнік «Плятформы», паведаміў, што Дашкевіч быў падвергнуты паўторнай пагрозе фізычнага гвалту, уключаючы згвалтаваньне і забойства, з боку адміністрацыі калёніі, а таксама абразам і пакараньням, у тым ліку неапраўданым абмежаваньням на сустрэчы зь яго сям'ёй. Калегі Алеся Бяляцкага выказалі занепакоенасьць тым, што ён часта падвяргаўся псыхалягічнаму ціску і несправядліваму пакараньню.

У заяве Human Rights Watch пералічаныя факты недапушчальнага абыходжаньня з Алесем Бяляцкім і Зьмітром Дашкевічам.

«Жорсткае абыходжаньне зь вязьнямі забароненае пры любых абставінах», лічыць Юлія Гарбунова, супрацоўніца Human Rights Watch. «Гэтыя апошнія выпадкі перасьледу дэманструюць, што ўлады Беларусі маюць намер працягваць ціск на сваіх апанэнтаў, нават пасьля таго, як яны кінулі іх у турму».

Human Rights Watch запатрабавала спыніць запалохваньне палітычных зьняволеных у Беларусі і расьсьледаваць паведамленьні аб злоўжываньнях адміністрацыі ў месцах пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG