НАДВОР'Е:
На захадзе краіны дажджы, у Віцебску хмарна без ападкаў, у Магілёве, Гомелі і Менску – сонечна. Тэмпэратура плюс 10-13 градусаў.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск, у авальнай залі Дому ўраду (вул. Савецкая, 11) адбудзецца адкрыцьцё 11-й сэсіі палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Пачатак у 10.00.
Менск, на стадыёне «Дынама» ў рамках групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА беларуская каманда БАТЭ згуляе зь нямецкай «Баварыяй». Пачатак у 21.45.
Жэнэва, абвяшчэньне імя ляўрэата праваабарончай прэміі Марціна Эналса.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1413 – заключана Гарадзельская унія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы.
1523 – у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.
1899 – адкрылася пэдагагічная школа ў Пружанах.
1930 – у Горадні надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка».
1968 – памёр Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.
1990 – выйшаў першы нумар газэты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «Народная газэта».
У гэты дзень нарадзіліся:
1869 – Махатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызваленчага руху Індыі.
1934 – Тамара Чарняўская, беларускі гісторык архітэктуры.
1945 – Тамара Габрусь, беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец.
1961 – Сяргей Шупа, беларускі перакладчык, мовазнавец і журналіст.
1965 – Зьміцер Сідаровіч, беларускі дудар, былы лідэр гурту «Камэлот».
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Міжнародны дзень супраць гвалту (у гонар дня нараджэньня Махатмы Гандзі).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Калі хочаш, каб сьвет зьмяніўся – сам стань гэтай зьменай.
Махатма Гандзі
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Эксклюзіўны погляд на «Гаагскі Хілтан»
Зьміцер Шаўчэнка: «Тыя, хто пасадзіў мяне за краты, заслугоўваюць толькі жалю»
Інаўгурацыя Лукашэнкі паводле міжнародных стандартаў