Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі банк ВТБ стаў расейскім амаль на 100%


Расейскі «Банк ВТБ» падвысіў сваю долю ў структуры беларускага «Банку ВТБ» ад 71,4% да 97,3%.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости». Назіральная рада адкрытага акцыянэрнага таварыства «Банк ВТБ», другога паводле велічыні банку Расеі, 1 кастрычніка ўхваліла заяўленую ўгоду адносна выкупу дзяржаўнага пакету ў 25,9% акцый беларускага «Банку ВТБ». Актывы банку па выніках першага паўгодзьдзя 2012 году наблізіліся ў эквіваленце да 800 мільёнаў даляраў.

Раней плянавалася, што працэдура прыватызацыі беларускай «дачкі» завершыцца да канца 2012 году, аднак бакі спрацавалі з апярэджаньнем графіку.

Апроч таго, нагадваюць экспэрты, расейскай групе ВТБ належыць банк «Масква-Мінск». І хоць беларускі бок нібыта вядзе перамовы пра выкуп гэтай фінансавай установы з мэтай далейшага яе аб’яднаньня зь «Белінвэстбанкам», умовы і акалічнасьці магчымай угоды не разгалошваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG