Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маратон салідарнасьці» прысьвецяць рэпрэсіям у СССР


Уладзімер Раманоўскі
Уладзімер Раманоўскі

2 кастрычніка экскурс у гісторыю зробіць старшыня беларускага філіялу міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Уладзімер Раманоўскі.

Раманоўскі распавядзе пра малдаўскую абшарніцу зь беларускімі каранямі Ефрасіньню Кярсноўскую. У 1940-м годзе яе сям’я трапіла пад хвалю сталінскіх рэпрэсій пасьля анэксіі Бесарабіі Савецкім Саюзам. Кярсноўская правяла ў лягерах 11 год. Пра гэты пэрыяд свайго жыцьця яна напісала мэмуары і праілюстравала іх уласнымі малюнкамі. У 1990-х гадах дзёньнік Кярсноўскай друкаваўся ў часопісах «Огонёк», «Знамя» і ў брытанскай газэце «The Observer».

На вечарыне пакажуць фільм расейскага рэжысэра Ўладзімера Мяцеліна «Ефрасіньня Кярсноўская. Жыціе».

«Жанчыны з такім характарам нараджаюцца адна на мільён», — сказаў «Свабодзе» Ўладзімер Раманоўскі. — «Яе сіла характару — як у нашых маладых людзях, якія сёньня адбываюць пакараньні за свае палітычныя погляды».

Уладзімер Раманоўскі таксама пацярпеў ад савецкіх рэпрэсій. Ён нарадзіўся ў 1941 годзе ў пасёлку Тауйск пад Магаданам. Тут ягоныя бацькі адбывалі пакараньне быццам за антысавецкую прапаганду.

Сёньня Ўладзімер Раманоўскі ўзначальвае беларускі філіял таварыства «Мэмарыял», якое займаецца дасьледаваньнем палітычных рэпрэсіяў у краінах СССР, рэабілітацыяй і ўшанаваньнем памяці ахвяраў, а таксама вядзе шырокую праваабарончую дзейнасьць.

Вечарына пачнецца а 18-й гадзіне ў сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).

«Маратон салідарнасьці» — акцыя, якую арганізуе група «За волю», каб падтрымаць беларускіх палітычных зьняволеных.

У рамках «Маратону салідарнасьці» выступілі знаныя музыкі й літаратары: Лявон Вольскі, Аляксандар Памідораў, Зьміцер Бартосік, Славамір Адамовіч, савецкі палітычны вязень Сяргей Ханжанкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG