Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка з-за кратаў заклікала ўкраінцаў «зрынуць мафію»


Зьняволеная лідэрка апазыцыі ва Ўкраіне Юлія Цімашэнка зьвярнулася да выбаршчыкаў з заклікам зрынуць уладу Партыі рэгіёнаў на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку. Відэазварот быў запісаны з шпіталю ў Харкаве, дзе экс-прэм’ер лекуецца.

Пэнітэнцыярная служба Ўкраіны мае намер зьвярнуцца да мэдыкаў з запытам аб мэтазгоднасьці працягваць лекаваньне экс-прэм’ера Юліі Цімашэнкі, якая адбывае сямігадовы тэрмін зьняволеньня ў Харкаве.

Прэсавая служба ведамства заявіла, што Цімашэнка парушае ахоўны рэжым. У якасьці прыкладу названае спатканьне экс-прэм’ера з калегамі з апазыцыі, у часе якога быў запісаны відэазварот цягам 2 хвілінаў, які зьявіўся сёньня на сайце Цімашэнкі.

У звароце Цімашэнка, асуджаная ў так званай «газавай справе», заклікае украінцаў «зрынуць мафію, якая кіруе Ўкраінай і ігнаруе правы народа» — цяперашнюю уладу Партыі рэгіёнаў прэзыдэнта Віктара Януковіча, — на парлямэнцкіх выбарах, якія маюць прайсьці 28 кастрычніка.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG