Хрысьціянскія дэмакраты Беларусі абвінавачваюць кіраўніцтва папраўчай калёніі № 20 Мазыра ў злачынстве «бяз тэрміну даўнасьці» і патрабуюць ад адміністрацыі спыніць рэпрэсіі і зьдзекі над лідэрам міжнароднай арганізацыі Малады Фронт Зьмітром Дашкевічам, піша БелаПАН.
«26 верасьня зьявілася інфармацыя пра ціск на лідэра Маладога Фронту, палітвязьня Зьмітра Дашкевіча з боку адміністрацыі мазырскай папраўчай калёніі № 20 і асабіста яе кіраўніка Юрыя Збароўскага. У прыватнасьці, начальнік калёніі абразьліва выказваўся з нагоды пратэстанцкіх цэркваў і веры Зьмітра Дашкевіча, пагражаў яму гвалтам з боку іншых зьняволеных, усяляк абражаў і прыніжаў вязьня. У выніку гэтага Дашкевіч быў вымушаны абвясьціць галадоўку пратэсту», – гаворыцца ў заяве аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», разьмешчаным на сайце партыі.
Дзеяньні Збароўскага, па ацэнцы аўтараў заявы, падпадаюць пад крымінальную адказнасьць бяз тэрміну даўнасьці.
«Публічная зьнявага верніка хрысьціяніна ў краіне з тысячагадовай хрысьціянскай гісторыяй – выклік усім цэрквам Беларусі, усяму грамадзтву. Аргкамітэт БХД заклікае ўсіх людзей добрай волі падтрымаць Зьмітра Дашкевіча, а Генэральную пракуратуру аб'ектыўна і ўсебакова расьсьледаваць прыведзеныя факты», – гаворыцца ў заяве.
Аргкамітэт БХД патрабуе вызваленьня Зьмітра Дашкевіча і іншых палітвязьняў.