Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хвастоў «не прызнаў» Харашці


Міхаіл Хвастоў
Міхаіл Хвастоў

Афіцыйны Менск не зьбіраецца супрацоўнічаць з спэцдакладчыкам Рады ААН па Беларусі Міклашам Харашці, кандыдатура якога была ўхваленая на гэтую пасаду 28 верасьня.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях Міхаіл Хвастоў заявіў, што з улікам свайго «палітычнага мінулага» Харашці ня зможа бесстароньне і аб’ектыўна ажыцьцяўляць свае функцыі спэцдакладчыка Рады ААН пра правах чалавека.

Беларускі чыноўнік выказаў меркаваньне, што ўся дзейнасьць Міклаша Харашці будзе пастаўленая ў наўпроставую залежнасьць ад пазыцыі Брусэлю.

Ад імя афіцыйных уладаў Хвастоў падкрэсьліў, што Менск не прызнае рашэньне Рады ААН дакладна гэтак жа, як і не прызнаў рэзалюцыю, прынятую на чэрвеньскай сэсіі пра ўвядзеньне мандата спэцдакладчыка.

Сёлета Рада ААН па правах чалавека вырашыла аднавіць мандат спэцдакладчыка па Беларусі, матывуючы гэта шматлікімі фактамі парушэньня правоў чалавека.

Міклаш Харашці
Міклаш Харашці
Міклаш Харашці паходзіць з Вугоршчыны, раней ачольваў місіі АБСЭ па назіраньні за выбарамі ў розных краінах, займаў пасаду прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ.

Акрамя Харашці, які займаў пасаду прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ, кансультацыйная група рэкамэндавала ў якасьці кандыдатаў на пасаду спэцдакладчыка па Беларусі былога судзьдзю Страсбурскага суду Ханэ-Сові Грэвэ (Нарвэгія) і юрыста Джарэда Генсэра (ЗША).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG