Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасаваньне за пераможцу ў конкурсе «Ў кожнага свае выбары»


http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=phg&id=24723002&w=640&h=506&skin=embeded

На конкурс «У кожнага свае выбары» мы атрымалі 120 прац, сярод якіх было адабрана 20 найбольш цікавых і папулярных па вэрсіі наведнікаў нашых суполак у сацыяльных сетках, а таксама зь меркаваньня рэдакцыі Радыё Свабода.

Мы распачынаем галасаваньне па вызначэньні пераможцы конкурсу, які атрымае Apple iPod nano 8Gb (6-га пакаленьня) зь песьнямі ад Саўкі і Грышкі ды іншымі перадачамі Радыё Свабода.

Аўтары 5 працаў, якія сабралі найбольш «лайкаў» «Укантакце» + 5 па выніках галасаваньня на сайце — атрымаюць новыя DVD-дыскі з усімі запісамі Саўкі ды Грышкі з аўтографамі Лявона Вольскага.

Таксама будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях «Найлепшая інтэрпрэтацыя», «Журналісцкае пакліканьне» і «За пачуцьцё гумару» — кожны атрымае камплект кніжак «Бібліятэкі Свабоды».

Усе працы можна паглядзець у суполцы Радыё Свабода «Ўкантакце».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG