Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Маладэчна зьбілі за фатаздымак пляката пра байкот


Жыхар Маладэчна Яўген Матусевіч паведаміў «Свабодзе», як пацярпеў за два дні да выбараў:

«„Байкот“ — такі надпіс зьявіўся ў нас у Маладэчне на вуліцы Касманаўтаў напярэдадні выбараў. У пятніцу, 21 верасьня я быў на гэтай вуліцы і сфатаграфаваў гэтую расьцяжку з заклікам да байкоту. Як раптам мяне ўзялі пад рукі два дужыя чалавекі ў цывільным, завялі за рог, заламалі рукі і зьбілі. Білі моўчкі, нічога не тлумачылі. Вулічныя хуліганы гэтак ня дзейнічаюць. У выніку ў мяне зламаныя нос і рука. З пабоямі я зьвяртаўся да лекара, а 25 верасьня напісаў заяву ў міліцыю. Там сказалі, што будуць шукаць, хто гэта зрабіў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG