Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Раманчук абвяргае сябе ў «Аль Джазіры»


Ярасалаў Раманчук
Ярасалаў Раманчук

Былы кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук абверг зьвесткі тэлеканалу «Аль Джазіра», паводле якіх ён нібыта зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.

Карэспандэнт «Свабоды» працытаваў Яраславу Раманчуку вытрымку з дыялёгу, які, паводле тэлеканалу, адбыўся паміж карэспандэнтам Аль Джазіры і Яраславам Раманчуком па-ангельску. «Do you think you’ll run again? («Вы думаеце, што прымеце ўдзел зноў?») Раманчук: «Well, 2015 is far away but I think the probability of that is quite high». («Ну, 2015 год яшчэ далёка, але думаю, што магчымасьць гэтага даволі высокая»).

Карэспандэнт Радыё Свабода: «Яраслаў, гэта вашы словы?»

Яраслаў Раманчук: «Скажыце, якая верагоднасьць таго, што вы пойдзеце на футбол з „Баварыяй“? Ці што паедзеш на чэмпіянат сьвету па футболе? Кантэкст быў зусім іншы, тэма выбараў зусім не была прадугледжаная. Потым зь сяго-таго зьляпілі — і зрабілася, быццам гэта тэма рэпартажу. Ня варта ўвогуле пра гэта казаць і пісаць, бо гэта нейкая бязглузьдзіца. Я даваў камэнтары, што не займаюся зараз палітыкай і таму няма прадмета для спрэчак і нават для размовы».

У 2010 годзе як вылучэнец ад АГП Яраслаў Раманчук браў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. У выніку галасаваньня набраў 1,97% галасоў, падзяліўшы 3–4 радкі з кандыдатам ад БНФ Рыгорам Кастусёвым. У ноч на 20 сьнежня 2010 году быў затрыманы, раніцай таго ж дня выступіў па тэлебачаньні з заявай, у якой асудзіў арганізатараў вулічных беспарадкаў. Празь некалькі месяцаў быў выключаны з АГП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG