Сарыюш-Вольскі быў сярод тых сябраў Эўрапейскага парлямэнту, якія вылучылі праваабаронцу Алеся Бяляцкага на прэмію Андрэя Сахарава.
«Важна на гэтым этапе даслаць выразны сыгнал Беларусі, што мы не забываем іх барацьбу і іх прыхільнасьць да эўрапейскіх і агульначалавечых каштоўнасьцяў. Важна абараніць Алеся Бяляцкага, даючы яму гэтую прэмію, таму што гэта дадало б яму ў актыў у далейшай барацьбе, якая ідзе, і як мы ведаем, будзе працягвацца.»