Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сухі закон у Чэхіі неўзабаве можа быць адменены


Чэская паліцыя заяўляе, што раскрыла справу аб распаўсюджваньні алькагольнай прадукцыі з утрыманьнем сьмяротна небясьпечнага мэтылавага сьпірту.


У выніку спажываньня моцных напояў з утрыманьнем мэтанолу ў краіне за некалькі тыдняў загінулі 25 чалавек, некалькі дзясяткаў пацярпелі, зь іх некаторыя асьлеплі. Была ўведзеная поўная забарона на продаж і экспарт алькагольнай прадукцыі моцнасьцю вышэй за 20 градусаў.

Як паведаміў у панядзелак пракурор гораду Зьлін, арыштаваныя два падазраваныя ў вытворчасьці і збыце сьмяротна атрутных напояў. Пракурор сказаў, што падазраваныя наўмысна — з мэтай павелічэньня прыбытку — вырабілі высокатаксычную сумесь, якая пазьней была дадазена ў алькагольныя напоі.

Усяго на рынак паступіла 15 тысяч літраў атрутнай прадукцыі. Галоўным падазраваным пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Па справе праходзяць больш за 40 чалавек, 22 зь іх — арыштаваныя.

Крызысны штаб распрацоўвае правілы зьняцьця забароны на продаж моцнага алькаголю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG