Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячорка: Падліку бюлетэняў не было наагул


Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ды іншыя незалежныя назіральнікі ахапілі пяць участкаў 107-й Усходняй выбарчай акругі ў Менску. Гэта Зялёны Луг і так званы Сельгаспасёлак.

На ўчастках было ад двух да чатырох назіральнікаў, сярод іх і палітык Вінцук Вячорка, які распавёў Радыё Свабода:

«Падчас датэрміновага галасаваньня наш падлік яўкі практычна супадаў са зьвесткамі камісіяў. 23 верасьня бліжэй да 19 гадзінаў абліччы старшыняў камісіяў — дырэктаркі школы, завуча гімназіі, заводзкага начальніка — пачалі бляднець. Яўка і блізка не праглядалася.

Паводле Вячоркі, падліку бюлетэняў не было наагул:

«Напачатку старшыні камісіяў абвяшчалі колькасьць нявыкарыстаных бюлетэняў, якая была ніжэйшая за сапраўдную на 300–600 галасоў. Потым шараговыя сябры камісіяў моўчкі маніпулявалі бюлетэнямі, а пасьвячоная тройца ў складзе старшыні, намесьніка і сакратара складала іх у стосікі».

Афіцыйныя лічбы яўкі на пазначаных участках удвая большыя за сапраўдныя.

107 акруга
Участак 571 572 586 588 594
Выбарнікаў 2136 1580 1125 2040 1109
Яўка паводле назіральнікаў
(%)
518
24.25%
475
30.06%
346
30.76%
525
25.74%
287
25.88%
Яўка паводле пратаколу
(%)
1089
50.98%
805
50.95%
573
50.93%
1173
57.50%
565
50.95%

На 588 участку прысутнічаў назіральнік АБСЭ і дэпутат польскага Сэйму Міхал Шчэрба, які таксама адзначыў факт прыпісак.

Вінцук Вячорка лічыць, што байкот адбыўся:

«Ведаючы рэальныя настроі людзей у сваім раёне, я быў упэўнены, што народны байкот фарсу адбудзецца. Перабіраў некалькі гіпотэзаў наконт спосабу, якім улады забясьпечаць „яўку“: закінуць фіктыўныя бюлетэні ці паменшаць сьпіс выбарнікаў? Усё аказалася прасьцей. Найбольш дзіўлюся, як тыя настаўнікі — а некаторыя ж выкладаюць літаратуру і нават этыку — пасьля глядзяць у вочы вучням, кажучы ім пра сумленьне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG