Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House: беларускія ўлады выкарыстоўваюць супраць апазыцыйных сайтаў троляў і кібэратакі


Мапа свабоды СМІ ў сьвеце паводле Freedom House
Мапа свабоды СМІ ў сьвеце паводле Freedom House

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House абнародавала штогадовую справаздачу аб свабодзе карыстаньня інтэрнэтам у сьвеце.

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі Freedom House адзначае пэрыядычнае блякаваньне ўладамі палітычнага зьместу, дамінаваньне ў форумных дыскусіях праўладных камэнтатараў, ўвядзеньне новых законаў для цэнзуры інтэрнэту, высілкі ўраду ў справе раскрыцьця ананімнасьці інтэрнэт-карыстальнікаў, арышты блогераў і кібэр-атакі супраць апазыцыйных сайтаў.

З 47 краін, разгледжаных у справаздачы, Беларусь па ўзроўні свабоды інтэрнэту займае 37 месца – паміж Бахрэйнам і Пакістанам. Статус краіны, што да свабоды інтэрнэту, азначаны як "несвабодны".

Са станоўчага боку справаздача адзначае, што наступ уладаў на свабоду "байнэту" стымуляваў крэатыўнасьць апазыцыйных сайтаў, якія стабільна дамінуюць над афіцыйнымі рэсурсамі паводле папулярнасьці сярод карыстальнікаў інтэрнэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG