Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары-2012: што пішуць у Twitter

абноўлена

Што пішуць пра выбары ў інтэрнэце сьведкі, назіральнікі, палітыкі, удзельнікі галасаваньня ці байкоту, незалежныя і дзяржаўныя журналісты. Жывы блог на Свабодзе.

21:14 23.9.2012
Смаргонь. Паводле назіральніка Алеся Дзергачова, на ўчастку № 9 па 59-й выбарчай акрузе прагаласавала крыху болей за 45% выбарцаў — выбары не адбыліся.
20:51 23.9.2012
У Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 незалежныя назіральнікі кампаніі «За справядлівыя выбары» татальна кантралявалі 20 выбарчых участкаў з 33 наяўных. Паводле іх зьвестках, на 19 участках выбары не адбыліся.
20:20 23.9.2012
Паводле дадзеных назіральнікаў ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, акрэдытаваных на некалькіх сотнях выбарчых участкаў па ўсёй краіне, яўка на «выбары» склала 38,7% выбарцаў. Дадзеныя сабраныя за 15 хвілінаў да закрыцьця выбарчых участкаў.
20:20 23.9.2012
Дзядуля былога палітвязьня Мікіты Ліхавіда Ўладзімер Капацкі зьвярнуўся як інвалід па зроку на 655-ты ўчастак з заявай, каб яму прынесьлі скрыню для галасаваньня дахаты. Скрыню яму так і не прынесьлі. На ўчастку заявілі, што заявы ад Капацакага ў іх не было.
19:46 23.9.2012
Назіральніцу ад руху «За свабоду» Арыну Лісецкую і назіральніка ад Партыі БНФ Сяргея Марцалева, якія працавалі на 373 і 374 участках ня могуць знайсьці калегі і сябры. Яны сышлі з участку шэсьць гадзінаў таму.

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку праваабаронца Тацяна Равяка: «Менавіта на гэтых участках былі зафіксаваны выпадкі выбарчых „карусэляў“. Існуе верагоднасьць, што яны былі затрыманыя. РУУС інфармацыі пра гэтых асобаў не дае».
19:45 23.9.2012
БДІПЧ АБСЭ ацаніў перадвыбарчую кампанію як пасіўную

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG