Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выбарчыя карусэлі» ў 101-й акрузе


Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

Юрась Губарэвіч, каардынатар назіраньня на 101-й Фрунзэнскай акрузе ў Менску, распавядае пра фальсыфікацыі зь яўкай падчас галасаваньня.

«Відавочна, што перад старшынямі камісій была пастаўленая задача давесьці працэнт тых, хто прыйшоў на ўчасткі, да 20 адсоткаў па выніках датэрміновага галасаваньня. Яны рабілі гэта рознымі мэтадамі. У пераважнай большасьці камісій ішла проста грубая накрутка вынікаў яўкі. Калі назіральнік фіксаваў, скажам, 30 чалавек, якія зьявіліся на ўчастак, то выніковы пратакол мог утрымліваць лічбу 130 або 150. Гэта рабілася нахабна і бессаромна. Камісіі разумеюць, што ня будуць несьці адказнасьць за такія свае дзеяньні.

У шэрагу ўчасткаў мы сутыкнуліся з досыць новай для Беларусі зьявай — арганізацыяй так званых выбарчых карусэляў, калі арганізаваныя групы людзей пераяжджаюць ад аднаго ўчастка да другога і, ня будучы выбарцамі ўчастку, атрымліваюць бюлетэні. У такім выпадку назіральнікі могуць толькі здагадвацца, што гэта прадстаўнікі карусэляў, але фіксуюць іх як рэальную яўку выбарцаў. На такіх участках адбываецца дзіўны прырост.

Таксама нашыя назіральнікі зафіксавалі некалькі фактаў прывозу людзей арганізавана на аўтобусах. У некаторых выпадках назіральнікі пазнавалі тых жа самых асоб, якія галасавалі раней на суседніх участках. Таму мы можам з усёй адказнасьцю сказаць, што падчас гэтых выбараў маюць месца «карусэлі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG