Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На адным зь віцебскіх участкаў выбары ўжо адбыліся


Чарга з студэнтаў на датэрміновым галасаваньні на ўчастку № 47
Чарга з студэнтаў на датэрміновым галасаваньні на ўчастку № 47

За 4 дні датэрміновага галасаваньня на ўчастку № 47 Віцебскай-Кастрычнцкай акругі прагаласавалі 56,6% выбарцаў — студэнтаў Акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны.

Паводле праваабаронцы Паўла Левінава, які наведаў гэты ўчастак, з аўторка па пятніцу студэнты йшлі на выбарчы ўчастак строем — так што перад пакоем, дзе галасуюць, была чарга. Выбарчы ўчастак месьціцца ў інтэрнаце Акадэміі ветэрынарнай медыцыны, і студэнтам паабяцалі, што зробяць выходныя дні ў суботу і нядзелю, калі яны прагаласуюць датэрмінова.

Будучых вэтэрынараў «даганяюць» па колькасьці прагаласаваўшых студэнты-мэдыкі. Участак № 61 Віцебскай-Кастрычніцкай акругі, які месьціцца ў Віцебскім мэдычным унівэрсітэце, за чатыры дні датэрміновага галасаваньня наведалі 52, 5% выбаршчыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG