Шапікі па-сьвяточнаму ўбраныя кветкамі і рознакаляровым лісьцем, кошты крыху таньнейшыя, чым у звычайнай краме. Разьлік просты, кажуць выбарцы: ідзеш на датэрміновае галасаваньне — маеш магчымасьць заадно набыць недарагія моркву, бульбу, капусту, цыбулю...
Гандаль гароднінай перад выбарчымі ўчасткамі распачаўся ў Полацку з 21 верасьня. Здарылася такое ўпершыню: раней прадуктамі харчаваньня і кулінарнымі вырабамі гандлявалі толькі ў дзень выбараў, і то ў памяшканьнях. Але пакупніцкі попыт на ўсё гэта заўжды быў вялікі, бо кошты ў дзень выбараў бываюць ніжэйшыя — без гандлёвых нацэнак.