Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня на выбарчыя ўчасткі прыйшло ўжо 882 944 чалавек.

Гэту лічбу назваў «Свабодзе» сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. Гэта складае 12,5% ад агульнай колькасьці выбарцаў.

Датэрміновае галасаваньне ў рэгіёнах:

Берасьцейская вобласьць — 11,4%,
Віцебская — 14,7%,
Гомельская — 13,8%,
Гарадзенская — 11,7%,
Менская — 10,9%,
Магілёўская — 14,1%,
Менск — 11,8%.

У 2008 годзе за першыя тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 12,3% выбарцаў, у 2004 — 9,6%.

Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG