УДЗЕНЬ...
...пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура: плюс 12–14.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Вольная студыя», «Экспэртыза», «Падарожжа» і «Бібліятэка Свабоды».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, падчас якой прадстаўнікі кампаніі байкоту парлямэнцкіх выбараў прадставяць вынікі свайго назіраньня за датэрміновым галасаваньнем. Менск, вул. Кульман, 4. Пачатак у 12.00.
У Горках у Магілёўскай вобласьці пачынаюцца двухдзённыя «Дажынкі 2012».
21 верасьня – Міжнародны дзень міру.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1610 – войскі Рэчы Паспалітай і ВКЛ занялі Маскву.
1937 – пабачыла сьвет кніга Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт».
1943 – у ноч з 21 на 22 верасьня быў забіты кіраўнік нямецкай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Ён загінуў ад выбуху міны, якую прычапіла да спружынаў ягонага ложка пакаёўка і падпольшчыца Алена Мазанік.
У гэты дзень нарадзіліся:
1903 – Язэп Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў часы Другой сусьветнай вайны ў Беларусі (пам. 1966).
1909 – Зьміцер Касмовіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч (пам. 1991).
1918 – беларускі мовазнавец і пісьменьнік Фёдар Янкоўскі (пам. 1989).
1947 – амэрыканскі пісьменьнік Стывэн Кінг.
У гэты дзень памерлі:
1830 – Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту (нар. 1756).
1832 – ангельскі пісьменьнік Уолтэр Скот (нар. 1771)
1848 — беларускі славіст Міхал Баброўскі (нар. 1784).
1975 – беларускі пісьменьнік Міхась Лынькоў (нар. 1899), аўтар аповесьці «Міколка-паравоз» (1937).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Вы ня бачылі Міколкавай хаты? Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безьліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя сэмафоры, дзе ў бязьмежныя прасторы працягнуліся, пабеглі бліскучыя рэйкі...
Міхась Лынькоў, пачатак аповесьці «Міколка-паравоз».
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Інтэрвію з удзельнікамі акцыі маўклівага пратэсту