Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У акрузе кватэраў болей, чым выбарцаў


Юрась Меляшкевіч
Юрась Меляшкевіч

«Выбарчыя камісіі відавочна працуюць на нацягваньне яўкі выбарцаў усімі спосабамі», — заявіў сёньня «Свабодзе» прадстаўнік руху «За свабоду» Юрась Меляшкевіч.

Спадар Меляшкевіч разам са сваімі калегамі вядзе назіраньне ў Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101. Гэтае месца абранае для арганізацыі байкоту ў асобнай выбарчай акрузе актывістамі руху «За свабоду», партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», моладзевай структуры «Zмена».

«Мы робім сваю працу, хоць і зь вялікімі цяжкасьцямі. Асабліва дастаецца журналістам, якія маюць фотакамэры для фіксаваньня „каруселі“, калі арганізаваныя групы прыходзяць для галасаваньня. Было гэта ў аўторак. На жаль, і сёньня таксама ўжо такі факт зафіксаваны, калі 15 мужчын арганізавана прывезьлі на выбарчы ўчастак. І яны прагаласавалі.

Учора на адным участку вынікі нашых назіральнікаў, якія лічылі людзей літаральна па галовах, не супалі з той яўкай, якую сёньня раніцай паказала камісія. У камісіі іх чамусьці было аж на 35 чалавек болей. Я ўжо не кажу пра „дробязі“, калі сябра камісіі падказвае, за каго галасаваць, альбо калі адзін чалавек галасуе адразу за дваіх.

Ёсьць і пытаньні да колькасьці выбарцаў на пэўных участках. Напрыклад, на адным участку колькасьць кватэраў большая за колькасьць выбарцаў. А на суседнім участку, дзе нашы актывісты вялі агітацыйную кампанію, колькасьць выбарцаў удвая большая за колькасьць кватэраў. І гэта нармальна. А калі кватэраў 1200, а выбарцаў 1100, то гэта яўная маніпуляцыя і фальсыфікацыя са сьпісамі выбарцаў», — кажа Юрась Меляшкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG