Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю


На пляцоўцы на выхадзе са станцыі мэтро «Цэнтрум» сябры «Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі» распавядалі пра сытуацыю ў Беларусі і пра тое, што 13 гадоў таму зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Таксама, падчас пікету актывісты зьбіралі подпісы за вызваленьне палітвязьняў.

Як распавёў удзельнік акцыі Анатоль Міхнавец, акцыя прайшла ўдала:

«Раздавалі інфармацыйныя ўлёткі, было шмат бел-чырвона-белых сьцягоў. Жыхары Варшавы вельмі прыхільна ставіліся да акцыі, многія падыходзілі, выказвалі словы падтрымкі беларусам. Да нас падыходзілі, таксама, украінцы, армяне і расейцы, якія салідарныя зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.»

Акцыя 16 верасьня стала ўжо традыцыйнай у Варшаве. Яна ладзіцца «Зьвязам на карысьць дэмакратыі ў Беларусі» цягам апошніх 8 гадоў.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG