Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет АГП і БХД: «Выбараў няма, палітвязьні ёсьць!»

абноўлена

«Не хадзіце на выбары!»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00
Наўпроставы лінк

«Не хадзіце на выбары!»

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі і аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» правялі 15 верасьня ў Менску сумесны пікет па байкоту парлямэнцкіх выбараў.

Акцыя прайшла на пляцоўцы каля ўваходу ў Камароўскі рынак. Каля двух дзесяткаў удзельнікаў пікету сталі ў ланцужок ля ўваходу на рынак, заклікаючы мінакоў байкатаваць выбарчую кампанію, перадае БелаПАН.

Прадстаўнікі АГП прыйшлі на пікет адразу пасьля зьезду партыі, на якім прынятае рашэньне зьняць з парлямэнцкіх выбараў партыйных кандыдатаў у дэпутаты. Яны прынесьлі з сабой партрэты беларускіх палітвязьняў і транспаранты з лёзунгамі «Байкот!» і «Выбараў няма, палітвязьні ёсьць!».

Як адзначыў падчас пікету лідэр АГП Анатоль Лябедзька, адсутнасьць у краіне палітзьняволеных было адной з умоваў удзелу партыі ў выбарах. «Улічваючы тое, што заключэньне пад варту некаторых з цяперашніх палітвязьняў наўпрост зьвязана з выбарчым працэсам, з выбарамі прэзыдэнта ў 2010 годзе, мы лічым іх вызваленьне важным фактарам, які мог паўплываць і на гэтыя выбары ў парлямэнт. Улада іх не вызваліла, таму цяперашнія выбары таксама нельга прызнаць нармальнымі», — заявіў палітык.

Праз мэгафон Лябедзька заклікаў грамадзян не хадзіць на выбарчыя ўчасткі 23 верасьня, а калі кагосьці туды накіруюць прымусова — прагаласаваць супраць усіх кандыдатаў. Лідэр партыі таксама заклікаў да салідарнасьці з палітвязьнямі.

Адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі адзначыў, што за апошнія 17 гадоў ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю свабоднымі і справядлівымі:

«Не хадзіце на выбары, вас усё роўна падмануць. Не гуляйце з уладай у паддаўкі, байкатуйце гэтыя выбары».

Удзельнікі пікету таксама заклікалі мінакоў назіраць за выбарамі. Актывісты АГП пры гэтым раздавалі інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «За сумленныя выбары без «Лукашэнкі», якую праводзіць партыя.

За пікетам назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме, аднак правядзеньню акцыі не перашкаджалі.

Побач з гэтым пікетам праходзіў перадвыбарчы пікет праўладнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Дзьмітрыя Шаўцова.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG