Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вярнуць тое, што адабралі бальшавікі

абноўлена

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ Алесь Стральцоў у сваёй перадвыбарчай праграме сярод іншага закрануў тэму маёмасьці, экспрапрыяванай бальшавікамі пасьля прыходу ў Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 году.

На яго перакананьне, улады мусяць неадкладна пачаць працэс рэстытуцыі, які ў бальшыні краінаў Усходняй Эўропы ўжо завершаны. Наколькі рэальна вярнуць людзям уласнасьць, адабраную больш за 70 гадоў таму.

Апазыцыйны кандыдат Алесь Стральцоў лічыць малаверагоднай рэалізацыю сваёй задумы пры цяперашнім палітычным ладзе, але перакананы: раней ці пазьней трэба даць магчымасьць уласьнікам і іх спадкаемцам заявіць правы на канфіскаваную маёмасьць:

«Натуральна, для рэалізацыі гэтых пастулятаў трэба, каб зьмянілася агульная
Гаворка нават не пра прэцэдэнт, а пра тое, каб стварыць такую магчымасьць ...
Алесь Стральцоў

сытуацыя ў краіне. Найперш, каб зьмяніўся ўладны істэблішмэнт, каб у нейкім сэнсе разбурылася маналітнасьць посткамуністычнага блёку. Гэта з аднаго боку. Зь іншага боку, лічу, што гэта магчыма нават пры тых досыць складаных умовах, у якіх адбывалася разьвіцьцё беларускай дзяржавы ўжо ў пасьляваенны пэрыяд. Зьвярнулася б, можа, і няшмат людзей. Ёсьць розныя ацэнкі: некаторыя выказваюць меркаваньне, што дзесьці да 10% былых уладальнікаў. Але больш важны прынцып: каб кожнаму, хто валодаў зямлёй — зразумела, што гаспадары ўжо паўміралі, — каб ягонаму нашчадку ўсё было вернута. Хто сам, вядома, гэтага пажадае. Гаворка нават не пра прэцэдэнт, а пра тое, каб стварыць такую магчымасьць. Тэхналягічна можна зрабіць так: дапусьцім, даецца тэрмін на 5 гадоў, цягам якіх можна зьвярнуцца з адпаведнай заявай на вяртаньне зямлі. А хто цягам гэтага часу не зьвярнуўся, — тэрмін выйшаў, і стане зразумела, што ад яго не атрымана такога жаданьня».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:00 0:00
Наўпроставы лінк


На момант далучэньня Заходняй Беларусі да БССР на гэтай тэрыторыі пражывала больш за 4,5 мільёна чалавек. Зь іх толькі 15% жылі ў гарадах, астатнія — у вёсках. Такая прапорцыя сьведчыць, што большая частка насельніцтва мела ўласны кавалак зямлі, зь якога і кармілася. Аднак наступная прымусовая калектывізацыя зрабіла ўсё агульным, шмат каго з гаспадароў раскулачылі і выслалі ў Сыбір.

Савецкія гісторыкі таго часу пісалі, што беларускі народ, маўляў, быў вызвалены ад «панскага прыгнёту», а Чырвоная армія ўзяла пад ахову жыцьцё і маёмасьць насельніцтва Заходняй Беларусі. Так, дасьледчык Палуян сярод асноўных дасягненьняў усталяваньня савецкай улады назваў «палітыку ліквідацыі кулацтва як клясы і высяленьне асаднікаў за межы рэспублікі». Натуральна, што за наступныя гады ніякай кампэнсацыі за страчаную маёмасьць ніхто з раскулачаных і рэпрэсаваных не атрымаў.

Аднак страцілі нажытае ня толькі жыхары Заходняй Беларусі. Сябра Менскага згуртаваньня спадкаемцаў шляхты і дваранства Сьвятлана Длатоўская згадвае, што пазбаўленьне яе роду рэгаліяў і маёнткаў пачалося яшчэ за часамі Расейскай імпэрыі, а савецкая ўлада забрала апошняе:

«Мне, вядома, усё гэта было б цікава, бо насамрэч даволі шмат страцілі.
у нашых умовах гэтым трэба займацца менавіта чалавеку, які сам нешта меў і мог бы скіраваць усю сваю энэргію на тое, каб нешта камусьці даводзіць ...
Сьвятлана Длатоўская

У доўгатэрміновай арэндзе з правам выкупу была зямля, маёмасьць, будынкі ўласныя, невялічкае сваё прадпрыемства ў Менску. Дамы, якія былі ў прыватнай уласнасьці, фактычна прапалі. Напрыклад, дом па цяперашняй вуліцы Кірава, тут зараз стаіць піўнуха „Цягн і К“. Дык вось раней на гэтым месцы быў наш дом. Як тады называлі — „даходны дом“. Ён быў скафіскаваны ў 1920-х, там было зроблена нешта кшталту інтэрнату, а маёй сям’і пакінулі толькі невялічкі пакойчык. Але ў першыя дні вайны ён згарэў, і не ад нямецкага бамбаваньня, а быў падпалены адступаючымі ўладамі, энкавэдзістамі ці кім — ня ведаю. Так гэта ўсё і зьнікла. Але мне здаецца, што ў нашых умовах гэтым трэба займацца менавіта чалавеку, які сам нешта меў і мог бы скіраваць усю сваю энэргію на тое, каб нешта камусьці даводзіць. А тут неяк па жыцьці энэргіі і на свае справы ня вельмі хапае...»

У бальшыні дзяржаў Усходняй Эўропы пасьля развалу сацыялістычнай сыстэмы быў прыняты закон аб дэнацыяналізацыі і рэстытуцыі. Найбольш эфэктыўна маёмасныя адносіны былі вырашаныя ў Вугоршчыне, Баўгарыі, Чэхіі, Славаччыне, дзе захаваліся кадастравыя запісы пра былых уладальнікаў. Дзякуючы ацалелым архівам гаспадарам і іхным нашчадкам ужо перададзена 96% страчанай некалі маёмасьці. Як лічыць Алесь Стральцоў, да такой жа схемы цывілізаваных адносінаў урэшце павінна прыйсьці і Беларусь:

«Ува ўсіх нашых суседзяў гэты працэс у розным прававым кшталце, але адбываецца — і ў Латвіі, і ў Літве, і ў Польшчы. Толькі ў Польшчы няма закону
Ува ўсіх нашых суседзяў гэты працэс у розным прававым кшталце, але адбываецца ...
Алесь Стральцоў

агульнага, але там суды сваім рашэньнем вяртаюць, кожны выпадак разглядаецца індывідуальна. Таму існуюць розныя схемы і магчымасьці. Падчас сустрэчы з выбарцамі мне ўдавалася сустракацца зь людзьмі, якіх гэта тычыцца непасрэдна. Зразумела, што сустрэчы арганізоўваліся зь ведама ўладаў і яны, скажам так, сваіх людзей прысылалі на іх, ніяк не імкнучыся інфармаваць шырэйшую грамадзкасьць. Але нават сярод іх былі тыя, хто згадваў, што сапраўды ёсьць тыя, хто мае адпаведныя дакумэнты і, што самае цікавае, амаль ва ўсіх мясцовасьцях гарадзенскага рэгіёну да іх хоць бы аднойчы прыяжджалі нашчадкі былых уладальнікаў. Гэта значыць, што тыя людзі, якія мелі зямлю, пра гэта памятаюць дагэтуль».

Спадар Стральцоў кажа, што зусім не абавязкова браць на сябе падвышаныя абавязаньні. Але акрэсьліць сваё стаўленьне да праблемы ўлады павінны, каб зь цягам часу разам вырашаць найбольш спрэчныя моманты. Прыкладам, у той жа Польшчы закон аб аднаўленьні правоў уласнасьці Сэйм прыняў яшчэ ў 2001 годзе, дакумэнт зацьвердзіў сэнат, але ён дагэтуль не падпісаны прэзыдэнтам. Галоўная прычына ў тым, што значнай часткай маёмасьці ў даваеннай Польшчы валодалі грамадзяне Нямеччыны, і многія палякі супраць таго, каб немцы зноў на яе прэтэндавалі. Падобныя супярэчнасьці ня выключаныя і ў адносінах да Беларусі, дзе, у сваю чаргу, да 1939 году нямала ўласнасьці мелі палякі. Але цалкам замоўчваць тэму, як гэта робіцца ў Беларусі, на перакананьне спадара Стральцова, таксама не выпадае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG