Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейская «Спадчына»: «АБСЭ трэба перагледзець падыход да выбараў»


Берасьцейская дэмакратычная кааліцыя «Спадчына» зьвярнулася да старшыні ПА АБСЭ Рыкарда Мільёры і кіраўніка місіі назіральнікаў Матэа Мэкачы з заклікам перагледзець падыход да выбараў у Беларусі.

У звароце берасьцейскія кааліцыянты пішуць:

«Выбараў у Беларусі не існуе. Таму фарс пад назвай „парлямэнцкія выбары 2012“ мы байкатуем, а вас заклікаем да салідарнасьці.

Нам выдатна вядома, што легітымны парлямэнт у Беларусі быў зьнішчаны ў 1995–1996 гадах, а законны кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар сілавым шляхам адхілены ад пасады і потым забіты. Назначаная дыктатарам на яго месца Лідзія Ярмошына шматразова заўважана ў арганізацыі фальсыфікацый».

Зьвяртаючыся да кіраўніка ПА АБСЭ і кіраўніка місіі назіральнікаў АБСЭ, БДК «Спадчына» пытаецца:

«Як вы, прадстаўнікі дэмакратычнага грамадзтва, можаце супрацоўнічаць зь імі? Як можаце назіраць за відавочным злачынствам? Якіх „пазытыўных момантаў“ вы чакаеце ад злачынцаў?

Няўжо для адназначных высноваў недастаткова папярэдніх назіраньняў? Няўжо камусьці яшчэ невядома, што чыноўнікі, прызначаныя ў выбарчыя камісіі, гарантуюць выключна зьнявагу волі выбарцаў? Няўжо Выбарчы кодэкс Беларусі гарантуе свабоднае волевыяўленьне грамадзянаў? Няўжо выпушчаныя з турмаў усе экс-кандыдаты ў прэзыдэнты і іншыя палітычныя зьняволеныя, асуджаныя нелегітымным судом узурпатара за іх грамадзянскую пазыцыю? Не. Нічога не зьмянілася».

Кааліцыянты лічаць, што місіі АБСЭ трэба «перагледзець свой падыход да „выбараў“ у Беларусі. Выбары немагчымыя, пакуль з узурпатарамі размаўляюць як з законна выбранымі прадстаўнікамі народу».

Аўтары звароту пішуць: «Заклікаем АБСЭ дэ-факта прызнаць нелегітымнасьць рэжыму Лукашэнкі, а такім чынам і адсутнасьць інстытуту выбараў. Абвясьціць мараторый на «назіраньні за выбарамі» ў Беларусі і рэкамэндаваць устрымлівацца ад угодаў зь нелегітымнай уладай Беларусі.

Берасьцейская дэмакратычная кааліцыя «Спадчына» была ўтвораная пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. У яе ўваходзяць абласныя арганізацыі БХД, БСДП (Народная Грамада), «Эўрапейскай Беларусі», «Маладой Беларусі», «Беларускага руху». Кааліцыянты стаяць на пазыцыях байкоту выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG