Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Вольскага і Кірчука


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 14 верасьня 2012

НАДВОР’Е

Крыху пахаладае, прыйдуць дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпэратура днём +14–20, па паўднёвым усходзе +21–25.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


У Францыі прэзыдэнт Франсуа Алянд адкрые так званую зялёную канфэрэнцыю, пачнуца нацыянальныя дэбаты пра энэргетычную палітыку краіны.

У Брусэлі румынскі прэзыдэнт Раман Басэску сустрэнецца з эўрапейскімі лідарамі.

Папа Рымскі Бенэдыкт пачне візыт у Лібан, а расейскі патрыярх Кірыл -візыт у Японію.

У галерэі Беларускага саюзу дызайнераў (вул. Брылеўская, 14, Менск) адкрыецца выстава віцебскіх мастакоў, якія адраджаюць традыцыі канструктывізму і супрэматызму.

У Палацы спорту пройдзе міжнародны турнір па барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзьведзя.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1853 ― Турцыя абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна

1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса

1906 ― у Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі»

1911 ― у Кіеве сьмяротна паранены расейскі прэм’ер Пётар Сталыпін

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы)

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі)

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін-экспартэраў нафты (АПЭК). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Савудаўская Арабія і Вэнэсуэла

2003 ― у выніку рэфэрэндуму Эстонія далучылася да Эўрапейскага Зьвязу

2011 — на волю выйшлі 11 беларускіх палітвязьняў, што сядзелі па справе 19 сьнежня. Падставай стаў указ пра іх памілаваньне.

У гэты дзень нарадзіліся:

1769 ― Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст

1890 ― Дуайт Дэйвід Эйзэнхаўэр, 34-ы прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі

1904 ― Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч

1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі

1958 ― Іван Кірчук, беларускі музыка, лідэр гурту "Троіца"
1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка

1965 ― Дзьмітры Мядзьведзеў, былы прэзыдэнт Расеі

У гэты дзень памерлі:

1321 ― Дантэ Аліг’еры, італьянскі паэт эпохі Адраджэньня

1927 ― Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка

2000 ― Ежы Гедройц, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопісу «Kultura»

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Калі злачынца мілуе невінаватых — гэта абраза».

Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Міколы Статкевіча пра мінулагодняе памілаваньне.

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ СВАБОДЫ


Усе 11 вызваленых палітвязьняў едуць дамоў

Алег Федаркевіч, Ільля Васілевіч, Дзьмітрый Буланаў і Аляксандар Малчанаў. Першыя фота і відэа на волі

Калі гэта не дэвальвацыя, то — што?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG