Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 верасьня праз 11 гадоў: смутак і надзея Амэрыкі


Сёньня спаўняецца 11 год з дня тэрактаў у ЗША, калі чальцы тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Кайда» захапілі чатыры пасажырскія самалёты, накіраваўшы два зь іх на вежы Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру, а два іншых — на Пэнтагон і, як мяркуецца Белы дом альбо Капітолій. Усе самалёты, акрамя апошняга, дасягнулі мэтаў. Сёньня Амэрыка смуткуе па ахвярах трагедыі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль схілілі галовы падчас хвіліны маўчаньня на лужку Белага дома. Цырымонія адбылася ў 8:46 раніцы па мясцовым часе — у той момант, калі першы з двух самалётаў урэзаўся ў вежу Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку.

Хвіліна маўчаньня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:57 0:00


Пазьней у аўторак прэзыдэнт і першая лэдзі прынялі ўдзел у мэмарыяльнай цырымоніі ў Пэнтагоне, куды ўрэзаўся трэці самалёт, захоплены тэрарыстамі.
Выступаючы на гэтай цырымоніі, прэзыдэнт Абама сказаў

Абама: Гэты дзень быў і заўсёды будзе балючым, але ён пакідае нам ўрок, што нішто, ніякая падзея ня можа разбурыць тое, чым мы ёсьць. Ніводзін тэрарыстычны акт не прымусіць нас адмовіцца ад таго, што мы адстойваем. Замест гэтага мы даем абавязак цьвёрда, без ваганьняў трымацца таго, ў што мы верым. Калі ў будучыні падручнікі гісторыі будуць распавядаць пра дзень 11 верасьня 2001 году, там не будзе напісана, што гэта быў дзень страху, нянавісьці і расколу. Там будзе сказана, што пасьля гэтага сьвет стаў больш бясьпечным, нацыя больш моцным і народ згуртаваным, як ніколі раней.

У сваім выступе прэзыдэнт Абама запэўніў сваякоў загіблых, што яны «ніколі не будуць самотнымі» у іх смутку.

«Тыя, каго вы любілі, ніколі не будуць забытыя, — запэўніў ён. — Амэрыка выйшла з гэтага выпрабаваньня больш моцнай дзяржавай, чым яна была раней. Мы жывем зараз ва ўмовах большай бясьпекі, і мы лепш прыстасаваны да барацьбы ».

Як і ў мінулыя гады, родныя загіблых у вежах Сусьветнага гандлёвага цэнтру прынялі ўдзел у цырымоніі зачытваньня імёнаў ахвяраў.

З прычыны жалобнага характару падзей прэзыдэнт Абама і яго супернік-рэспубліканец Міт Ромні прыпынілі свае перадвыбарчыя кампаніі.

«У гэты бязрадасны дзень тыя, хто напаў на нас, павінны ведаць, што мы адзіныя, што мы зьяўляемся адзінай нацыяй пад шатамі Бога і поўныя рашучасьці спыніць іх і змагацца за мір і свабоду як у сябе дома, так і ва ўсім сьвеце», — заявіў Ромні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG