Відэа са смаргонскага суду
У панядзелак 10 верасьня мастакам Генадзю Драздову, Валянціну Варанішчу і смаргонскаму дэмакратычнаму актывісту Ўладзімеру Шульжыцкаму далі штрафы за акцыю па ўшанаваньні памяці падпольшчыка-антысаветчыка Расьціслава Лапіцкага, расстралянага ў 1950 годзе савецкімі ўладамі. Суд над мастаком Алесем Пушкіным адкладзены на 24 верасьня.