Сёньня спаўняецца 498 гадоў перамогі беларускага войска на чале з вялікім гетманам Вялікага Княства Літоўскага Канстанцінам Астроскім над арміяй Вялікага Княства Маскоўскага на рацэ Крапіўне пад Оршай (8 верасьня 1514 года). У гэты дзень 30-тысячная армія ВКЛ, якая узначальвалася Астроскім, перамагла 80-тысячную рускую армію.
У ноч з 8 на 9 верасьня ў 21-ы раз на Крапівенскім поле пад Оршай павінен прайсьці традыцыйны фэстываль бардаў і мастакоў «Аршанская бітва». Як паведаміў БелаПАН адзін з пастаянных удзельнікаў фэстывалю мастак Алесь Пушкін, сёлета аб’яў пра фэстываль не было. Але ён лічыць, што заўсёднікі прыедуць на поле адзначыць сьвята.
Фэстываль праходзіць на месцы Аршанскай бітвы — левым беразе Дняпра, дзе ў яго упадае рэчка Крапівенка.
Сёньня ў офісе Партыі БНФ у Менску заплянавана навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная яшчэ адной даце ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага — 650-годзьдзю перамогі войска ВКЛ над татарамі на Сіняй Вадзе. У пачатку восені 1362 года войска вялікага князя Альгерда на Сіняй Вадзе разграмілі войска татараў, што прывяло да вызваленьня Украіны ад мангола-татарскага прыгнёту. У канфэрэнцыі возьмуць удзел гісторыкі з Беларусі і Украіны.
Тут жа арганізавана выстава членаў Беларускага саюза мастакоў, прысьвечаная бітве на Сіняй Вадзе, пад дэвізам «Віват, Альгерд! Хвала Айчыне!».
Сёньня таксама адзначаецца 20 гадавіна прыняцьця прысягі на вернасьць незалежнай Беларусі, прынятай 8 верасьня 1992 году на Плошчы Незалежнасьці ў Менску. Прысяга была арганізаваная БНФ і Беларускім Згуртаваньнем вайскоўцаў (БЗВ), тэкст прысягі тады чытаў Уладзімер Барадач. Сёньня ў Менску паплечнікі Міколы Статкевіча, гісторыкі і ўдзельнікі той прысягі правядуць канфэрэнцыю з гэтай нагоды