Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бортправаднікі Lufthansa страйкуюць


Чальцы прафсаюзу на сустрэчы ў аэрапорце Франкфурту 31 жніўня
Чальцы прафсаюзу на сустрэчы ў аэрапорце Франкфурту 31 жніўня

Бортправаднікі вядучай нямецкай авіякампаніі Lufthansa праводзяць найбуйнейшы за апошнія гады страйк. Скасаваныя каля 1200 ўнутраных і міжнародных рэйсаў, гэта значыць, амаль дзьве траціны з заплянаваных.

У параўнаньні з двума папярэднімі забастоўкамі супрацоўнікаў Lufthansa, якія адбыліся нядаўна, цяперашняя закранула ўсіх 15 аэрапортаў Нямеччыны, зь якімі супрацоўнічае гэтая авіякампанія.

Бортправаднікі патрабуюць падвышэньня заработнай платы на 5 адсоткаў, а таксама адмовы кіраўніцтва кампаніі ад прыцягненьня на працу часовага пэрсаналу зь іншых фірмаў.

Газэта Frankfurter Allgemeine адзначае, што кіраўніцтва Lufthansa недаацанілі рашучасьць бортправаднікоў. «Кіраўнік гэтай авіякампаніі Крыштаф Франц, — піша выданьне, — прызнаўся, што не чакаў такога маштабнага страйку і гэткіх рашучых дзеяньняў прафсаюзу бортправаднікоў». «Гэтая страйк носіць зусім неадэкватны характар», — прыводзіць Frankfurter Allgemeine выказваньне Крыштафа Франца.

Пры гэтым, адзначае газэта Passauer Neue Presse, кіраўніцтва авіяперавозчыка ня мае намеру абскарджваць дзеяньні страйкоўцаў ў судовым парадку. Член кіраўніцтва Lufthansa Пэтэр Гэрбэр заявіў, што спробы вырашыць дадзеную праблему праз суд з’яўляюцца беспэрспэктыўнымі.

Гэрбэр адзначыў, што пакуль прафсаюз UFO з фармальнага пункту гледжаньня абмяжоўваецца пытаньнямі, зьвязанымі з заработнай платай, яго дзеяньні не будуць апратэстоўваць праз суд. Як піша Passauer Neue Presse, Гэрбэр запатрабаваў ад прафсаюза UFO гатоўнасьці весьці перамовы адносна структуры аплаты працы для 18.000 бортправаднікоў авіякампаніі Lufthansa. Пры гэтым Гэрбер заявіў, што адміністрацыя авіяперавозчыка гатовая сесьці за стол перамоваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG