Адна з мэдычных устаноў прапануе кандыдатам на вакансію адказаць у адвольнай форме на 10 пытаньняў. Пачынаецца ўсё традыцыйна: год, месца нараджэньня, грамадзянства, адукацыя і набытая спэцыяльнасьць. Таксама трэба назваць прычыны пераходу на іншую працу.
Далей трэба даць падрабязныя зьвесткі пра ўсіх блізкіх сваякоў, уключна з памерлымі, а таксама паведаміць, ці прыцягваўся кандыдат на пасаду да крымінальнай адказнасьці ў Беларусі ці за яе межамі.
Наступныя два пункты цалкам прысьвечаныя замежнай тэматыцы: ці былі за мяжой, калі і зь якой мэтай (за выключэньнем СНД). Ці падтрымліваеце самі, ваш муж ці жонка, вашы блізкія сваякі (бацька, маці, браты, сёстры і дзеці, старэйшыя за 16 гадоў) неслужбовыя сувязі з асобамі, якія пастаянна пражываюць за мяжой? Ці разглядаліся замежнымі праваахоўнымі органамі пытаньні, зьвязаныя з фактамі парушэньня вамі заканадаўства краіны знаходжаньня?
Чым выкліканая такая пільнасьць працадаўцы — у профільных ведамствах не камэнтуюць. Кіраўніцтва аддзелу арганізацыйна-кадравай працы ўпраўленьня аховы здароўя Магілёўскага гарвыканкаму ў поўным складзе ў адпачынку (як і галоўны юрысконсульт), а іншыя чыноўнікі сьцьвярджаюць, што ўпершыню чуюць пра падобную «самадзейнасьць»:
«А пры чым тут увогуле Магілёўская вобласьць? Гэта што, мае месца ў Магілёве? Штосьці я не разумею, чаму менавіта ў Магілёве. Ведаеце, нічога на гэты конт пракамэнтаваць не магу. Анкета ўвогуле для каго? Вельмі дзіўна, нават самому цікава стала... Нічога ня скажаш, сур’ёзная анкета, калі з вашых слоў меркаваць. Так, на кадры ў нашых установах ёсьць попыт, існуюць пэўныя праблемы зь людзьмі. Але трэба на свае вочы паглядзець, што там хто выклаў. Пакуль жа нічога не пракамэнтуем, прабачце...»
У Міністэрстве аховы здароўя сказалі, што нічога ня ведаюць пра анкеты падобнага зьместу.