Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ наведае Беларусь

абноўлена

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (ПА АБСЭ) Рыкарда Мільёры наведае Беларусь 9 верасьня.

Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка на сустрэчы з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЭ па назіраньні за выбарамі Антоніё Мілашоскі.

«Літаральна нядаўна да нас прыйшоў ліст ад старшыні ПА АБСЭ Рыкарда Мільёры, які плянуе прыехаць разам з дэлегацыяй бліжэйшым часам. Я думаю, што гэта будзе ў бліжэйшую нядзелю», — цытуе Андрэйчанку БелТА.

Разам з прэзыдэнтам ПА АБСЕ 9 верасьня ў Менск прыбудзе каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад асамблеі Матэа Мекачы, перадае БелаПАН. Іх візыт працягнецца да 12 верасьня.

Мілашоскі паведаміў, што цяпер 36 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія працуюць у Беларусі, падзеленыя на 18 камандаў. Пазьней да іх далучацца 270 кароткатэрміновых назіральнікаў практычна з усяго рэгіёну АБСЭ.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 23 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG