Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Міліцыя кажа, што Барыс Хамайда замінае здымаць кіно пра Шагала


Супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС спрабавалі затрымаць віцебскага апазыцыянэра, «бо ў Віцебску здымаюць мастацкі фільм пра Марка Шагала».

Беспартыйны актывіст і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда, як звычайна, стаяў пад бел-чырвона-белым парасонам каля дома № 28 па вуліцы Леніна. Ледзьве толькі ён расклаў газэты і часопісы на сваім століку, як побач зьявіліся міліцыянты.

«Мне загадалі зьбірацца ў пастарунак. Сказалі, што ўжо выклікалі машыну па мяне, бо тут у горадзе здымаюць кіно, а я замінаю... Я зьдзівіўся: стаю на вуліцы Леніна, а кіно здымаюць на вуліцы Суворава, гэта ад мяне мэтраў за 500, ня меней. Да таго ж Марк Шагал — мой зямляк, дык чым жа я замінаю здымкам? Я ж не зьбіраюся туды йсьці, каб здымалі мяне»,— кажа Барыс Хамайда.

Паводле актывіста, міліцыянты пачалі з кімсьці кансультавацца праз тэлефон. Потым сказалі: «Ну, пакуль стойце». І зьехалі.

Барыс Хамайда не выключае, што яго хацелі проста выдаліць з цэнтру гораду, каб ён ня трапіўся на вочы цікаўным расейскім кіношнікам. Тыя здымаюць у Віцебску «пецярбурскія» краявіды для фільма пад працоўнай назвай «Міракль пра Шагала». Рэжысэр і сцэнарыст — народны артыст Расеі Аляксандар Міта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG