Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыёдэбаты сарваныя: Яраслаў Берніковіч застаўся без апанэнтаў


Праўладны кандыдат па Наваполацкай выбарчай акрузе № 25, спартовец-лёгкаатлет Вадзім Дзевятоўскі без папярэджаньня не зьявіўся на запіс радыёдэбатаў.

Спадар Дзевятоўскі даў згоду на ўдзел у радыёдэбатах, але на запіс 5 верасьня не зьявіўся. Акруговая выбарчая камісія з гэтай нагоды не змагла даць аніякіх тлумачэньняў.

Апанэнт Вадзіма Дзевятоўскага, актывіст кампаніі «Гавары праўду» Яраслаў Берніковіч аказаўся адзіным удзельнікам, і дэбаты мусілі адмяніць.

«Мой апанэнт Вадзім Дзевятоўскі — спартовец і мусіць ведаць, што нявыхад на рынг — гэта ўжо параза. Дэбаты не адбыліся. Праўда, ён пазьней мне патэлефанаваў, папрасіў прабачэньня... Я хацеў запытацца ў яго: калі выбары — гэта як спорт, калі ўдзельнічаюць усе, а перамагае мацнейшы, то ці будуць выбары справядлівымі, калі „журы“ — гэта ўлада? Калі за яго зьбіралі подпісы па прадпрыемствах, вылучалі ад працоўных калектываў... Але маё пытаньне так і засталося без адказу», — апавёў Яраслаў Берніковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG