Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: гарвыканкам не дазваляе агітаваць у людных месцах


Кандыдаты ў дэпутаты ад гарадзенскай арганізацыі БНФ атрымалі адказ з гарвыканкаму на просьбу вярнуць месцы для правядзеньня агітацыі ў цэнтры гораду. Адказ адмоўны: у гарвыканкаме палічылі, што месцаў і так хапае.

Кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў кажа, што ўлады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў баяцца дазваляць агітацыю ў людных месцах, як гэта было на пляцоўцы па вуліцы Паліграфістаў і побач з аўтавакзалам.

Паводле Саранчукова, зараз агітацыю можна праводзіць хіба што ў лесе — так Саранчукоў назваў парк Аўганцаў і Калоскі парк, дзе за дзень праходзяць адзінкі людзей.

Кандыдат у дэпутаты Саранчукоў кажа, што сёньня напісана скарга ў ЦВК на дзеяньні гарвыканкаму. Ён лічыць, што ЦВК можа і павінна рэальна паўплываць на гарадзенскіх чыноўнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG