Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пацьвердзіў нерэгістрацыю Рыгора Грыка


Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты. Гэтае рашэньне пацьвердзіў і Вярхоўны суд.

Рыгор Грык вылучаўся праз збор подпісаў па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6. Акруговая камісія не зарэгістравала яго кандыдатам, патлумачыўшы, што актывіст падаў пэўную колькасьць несапраўдных подпісаў.

Гэтае рашэньне пацьвердзіла і Цэнтральная выбарчая камісія, якая разглядала скаргі на нерэгістрацыю.

Рыгор Грык ня быў згодны з прычынай нерэгістрацыі. Ён лічыць, што ў акруговай камісіі мэтанакіравана вышуквалі несапраўдныя подпісы, каб яго не зарэгістраваць.

«Я хадзіў, зьбіраў подпісы, потым яны правяралі іх, складалі акты. Потым я хадзіў да людзей, узяў зь іх 28 заяў, што яны сапраўды за мяне падпісваліся. Потым на судзе прадставіў яшчэ 7. І потым акруговая камісія перапужалася, і яны хадзілі — яшчэ 18 заяў ад людзей сабралі, што быццам бы я ім і пагражаў, і надакучыў хадзіць па 4 разы... Ну, карацей, брудам мяне аблілі...», — заявіў Грык.

Судзьдзя Вярхоўнага суду Валерый Самалюк не прыняў пад увагу аргумэнты Рыгора Грыка і пакінуў яго нерэгістрацыю ў сіле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG