Алесь Адамовіч: Па вёсках мы распытвалі ўчарашніх карнікаў
3 верасьня беларускаму пісьменьніку Алесю Адамовічу споўнілася б 85. Шасьцідзесяцігадовым ён першы забіў трывогу пра бяду, якая спасьцігла беларусаў пасьля чарнобыльскай катастрофы. А празь сем гадоў памёр, адстойваючы дэмакратыю і свабоду на ўсіх даступных друкаваных старонках ды з самых розных трыбун. Глядзіце фрагмэнт аднаго выступу Алеся Адамовіча, зьнятага ў пачатку 90-ых.