Былы міліцыянт Сяргей Парсюкевіч спэцыяльна прыехаў зь Віцебску ў Менск, каб асабіста прысутнічаць на судовым паседжаньні. Перад яго пачаткам спадар Парсюкевіч сказаў «Свабодзе», што акруговая камісія забракавала частку подпісаў выбарцаў у ягоную падтрымку. У Вярхоўным судзе ён зьбіраўся давесьці, што камісія паставілася да яго прадузята:
«Гэтыя подпісы абсалютна нармальныя, на ўсе 100%. А яны там выдумляюць абы-што. Усё будзе бачна адразу ж».
Спадзяваньні на хуткае рашэньне ня спраўдзіліся. Карэспандэнт «Свабоды» назіраў, як судзьдзя Філіпчык выслухоўвала спадара Парсюкевіча і прадстаўніка Цэнтравыбаркаму. Акруговая камісія палічыла, што ў патэнцыйнага кандыдата 75 несапраўдных подпісаў. Ён жа настойваў, што іх толькі каля дзясятка. Пасьля пачаліся спрэчкі амаль па кожным подпісе, як можна яго прачытаць — напрыклад, «Инна» альбо «Нина», і г.д. Паседжаньне працягваецца, рашэньне пакуль не агучанае.
Зямляк Сяргея Парсюкевіча Ўладзімер Правальскі яшчэ ў 2010 годзе спрабаваў балятавацца ў прэзыдэнты. Тады яго не зарэгістравалі з-за праблемаў з подпісамі выбарцаў. Гэтаксама атрымалася і сёлета. Спадар Правальскі кажа, што Вярхоўны суд сам парушыў законнасьць пры разглядзе ягонай справы:
«Я калі здаваў скаргу, узбудзіла справу судзьдзя. На жаль, прозьвішча яе дакладна я не запомніў: Бойка ці Байкова? Я ёй сказаў, што ў судовай позьве няправільна ўказаны прадмет скаргі. Таму позву я не прыняў, толькі запомніў дату паседжаньня.
А калі на наступны дзень я прыбыў на паседжаньне суду, то там ужо быў другі судзьдзя — мужчына. За ноч памянялі судзьдзю. Гэта першае парушэньне, і самае галоўнае».
Уладзімер Правальскі таксама патлумачыў, чаму ён пакінуў судовае паседжаньне, не дачакаўшыся яго завяршэньня:
«Я запатрабаваў, каб прадставілі два дакумэнты, якія падалі ў суд. Гэта — рашэньне ЦВК і пратакол праверкі сапраўднасьці подпісаў. Я зрабіў на гэтую тэму 8 заяваў. Судзьдзя ніводнай не задаволіў. Я заявіў адвод судзьдзі. І пакінуў паседжаньне».
Да сёньняшняга дня вышэйшая судовая інстанцыя ўжо вынесла рашэньні па пяці справах. У якасьці кандыдата ў дэпутаты ўзноўлены толькі былы кандыдат у прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка. Астатнім — адмоўлена. Акрамя Ўладзімера Правальскага, ня змогуць працягнуць выбарчую гонку Дзьмітры Аўгуст, Сяргей Брыцікаў і Ёсіф Круглікаў.
Таксама адмоўлена Сяргею Рабцаву — на той падставе, што ён накіраваў дакумэнты ў Вярхоўны суд са спазьненьнем.
Сёньня Вярхоўны суд атрымаў праз пошту яшчэ два звароты. «Свабодзе» пацьвердзілі, што зарэгістравана скарга Аляксандра Мілінкевіча. Яе разгляд прызначаны на 5 верасьня.
Такім чынам, усяго на адрас вышэйшай судовай інстанцыі паступіла 12 скаргаў.