Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 верасьня: дзень народзінаў Алеся Адамовіча, прэм’ера Свабода-Jazz


НАДВОР’Е

У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература днём 25-28 цяпла.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Афіцыйны навучальны год у Беларусі пачнецца з панядзелка, 3 верасьня.

У Багдадзе чакаюць зь візытым віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, ён прыедзе для перамоваў пра стан бясьпекі ў Іраку і Сырыі.

У Ханоі працягнецца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвячаная сельскай гаспадарцы, харчовай бясьпецы і зьменам клімату.

У Лёндане паўстане перад судом Рэбека Брукс, былая супрацоўніца мэдыя-магната Руперта Мэрдака. Брукс абвінавачваюць у арганізацыі незаконных падслухоўваньняў тэлефонаў.

У Менску ў галэрэі «Ў» адбудзецца публічная лекцыя Барбары Штайнер «Навошта арганізоўваць праект аб Эўропе?»

Сёньня таксама прэм’ера інтэрнэт-радыё Свабода Jazz. Слухайце ад 12 да 14 гадзіны праз наш сайт. Вядучы — Зьміцер Падбярэзскі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

301 — Заснавана Сан-Марына — самая старая дзяржава Эўропы.

1783 — Паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагаднення афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі.

1864 — У Стакгольме адбыўся выбух у лябараторыі Альфрэда Нобэля з-за яго вопытаў з нітрагліцырынам. Загінула 6 чалавек, у тым ліку малодшы брат навукоўца — Эміль. Праз 3 гады Нобэль атрымаў патэнт на дынаміт.

1915 — Кайзэраўскія войскі занялі Гародню.

1939 — Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зеландыя абвясцілі вайну Нямеччыне.

1953 — Набыла моц Эўрапейская канвенцыя аб абароне праў чалавека і асноўных свабод.

1971 — Абвешчана незалежнасць Катара.

1971 — СССР, Вялікабрытанія, Францыя і ЗША падпісалі дагавор аб статусе Заходняга Бэрліна. Згодна зь ім горад не зьяўляўся часткаю ФРГ.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛСЯ

1915 — беларускі дырыжор Барыс Райскі.

1927 — беларускі пісьменьнік Алесь Адамовіч. Праўда, гэта «пашпартны» дзень народзінаў. Насамрэч Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 верасьня 1926 года. У час вайны маці перапісала яго на год пазней, каб не пагналі на прымусовыя работы ў Нямеччыну.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

1883 — Іван Тургенеў, рускі пісьменнік.

1960 — Міхась Васілёк, беларускі паэт.

1978 — Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзеяч, перакладчык, арганізатар Беларускай секцыі Ватыканскага радыё.

2010 — пры нявысьветленых абставінах загінуў заснавальнік сайту Хартыі-97 Алег Бябенін. Яго знайшлі павешаным на лецішчы.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Зь лёгкай рукі Алеся Адамовіча слова Вандэя імгненна набыло надзвычайную папулярнасьць. Калі ў 1989 годзе на Дзяды ля зачыненай брамы „Маскоўскіх“ могілкаў шчыльныя шыхты міліцыянтаў з усіх бакоў сьвядома сьціскалі шматтысячны натоўп, каб людзі падушылі самі сябе, то адзінае, што мы змаглі тады супрацьпаставіць карнікам — гэта нястомны вокліч: „в а н д э я ! в а н д э я ! в а н д э я !“. Менавіта гэты вокліч задзіночыў натоўп у змагарнае цэлае й дапамог яму выстаяць.»

Валянцін Акудовіч у Слоўніку Свабоды пра слова Вандэя.

МІНУС 365

Адміністратар групы «Вконтакте»: Я афіцыйна заяўляю пра разрыў дамовы пра супрацоўніцтва з КДБ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG