Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 1-2 верасьня: «Рок на вакацыях» у Менску, апошні «гамбурскі рахунак Бахарэвіча» на Свабодзе


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

…сонечна зь пераменнай воблачнасьцю, тэмпэратура ад +20 да +22; у нядзелю пойдзе дождж, тэмпэратура ад +18 да +20.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў апошняй перадачы цыклу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» – эсэ «Апошняе вымярэньне» пра Васіля Быкава.

У нядзелю ў перадачы «Праскі акцэнт» аналітык Юры Дракахруст, каардынатар кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Аляксандар Атрошчанкаў, адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк і намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін абмяркуюць наступныя тэмы: Чаму ўлады ўвялі цэнзуру тэлевыступаў кандыдатаў у дэпутаты? Чым тлумачыцца атака на апазыцыйныя суполкі ў сацыяльных сетках? Ці спрыялі ўдзельнікі выбарчай кампаніі новаму прысуду Зьмітру Дашкевічу?

Таксама ў нядзелю паўтор перадачы Званочкі пад загалоўкам «Рукі прэч ад Пазьняка!».

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

1 верасьня

Фэстываль «Рок на вакацыях», Менск, парк «Дрымлэнд», пачатак у 17.00. Выступаюць: «Акутэ», «Памідораў», «Зьніч», «Клоўвэр клаб», «ЗМ99», «Джэй-джэй бінгз», «Стэп хол».

У Бабруйску фінальны матч Кубка Беларусі па хакеі паміж камандамі «Гомель» і «Мэталург». Пачатак у 17.00.

Ва Ўзбэкістане Дзень незалежнасьці.

2 верасьня

У Менску матч паміж баскетбольнымі камандамі Беларусі і Турцыі.

У Маскве сьвяткаваньне 200-х угодкаў бітвы пад Барадзіно.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

1 верасьня

1906 – у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля».

1939 – нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна.

2 верасьня

1945 – быў падпісаны акт аб поўнай капітуляцыі Японіі, які закончыў Другую сусьветную вайну.

Нарадзіліся:

1 верасьня


1853 – Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1900 – Сымон Баранавых, беларускі празаік.

1913 – Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.

1928 – Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага кансьпірацыйнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948–1950 гг.

2 верасьня

1955 – Яўген Мірановіч, беларускі гісторык зь Беласточчыны.

Памерлі:

1 верасьня


2000 – Яўген Шмыгалёў, інжынэр, разам зь Зянонам Пазьняком аўтар апублікаванага ў 1988 г. у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» артыкулу «Курапаты – дарога сьмерці».

2 верасьня

1998 – Мікола Гайдук, пісьменьнік, публіцыст зь Беласточчыны.

1998 – Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, сьвятар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Зь вітком гадоў ступаю ўсё цяжэй,
як бы ўзьбіраюся я на гару.
Зь вітком гадоў раблюся ўсё цішэй,
не палымнею сэрцам, не гару.
Іду, ўзьбіраюся, і за сьпіной
Увесь набытак свой нясу.
Нічога не пакінуў за сабой —
усё узяў: няўдачы, роспач, сум...»


Масей Сяднёў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:

Коля ідзе ў сельскую школу

«П'яная расейская дзяўчына» – грамадзянка Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG